Міністр фінансаў Максім Ермаловіч расказаў у парламенце, у якую суму краіне абышліся Еўрапейскія гульні і які эфект ад іх плануюць атрымаць, піша Tut.by

Па словах міністра, усяго Беларусь патраціла на Еўрапейскія гульні 540 мільёнаў рублёў, у тым ліку з бюджэту — 266 мільёнаў.

Дэпутат Ганна Канапацкая пацікавілася ў міністра: а які даход краіна чакае ад Гульняў.

— Па выніках II Еўрапейскіх гульняў мы зможам ацаніць, наколькі ўзрос гандаль, наколькі вырасла выкарыстанне паслуг, турыстычныя даходы горада. (…) Калі з'явяцца гэтыя звесткі, мы будзем дакладна ведаць, колькі горад «зарабіў». Другі эфект, для мяне больш важны, — гэта іміджавы эфект ад правядзення II Еўрапейскіх гульняў, ён мае больш значны ўплыў на эканамічныя паказчыкі, чым першы. Яшчэ адзін эфект — знешне-турыстычны, знешне-эканамічны. Менавіта такі ўзровень правядзення Гульняў стварае пэўны інвестыцыйны эфект, адкрывае краіну для шырокага кола замежных інвестараў, — лічыць Максім Ермаловіч. — Гэта складана ацаніць у грошах, але гэта значна пашырае інвестыцыйную прывабнасць краіны (…) Такія маштабныя мерапрыемствы вельмі моцна спрыяюць таму, каб адкрыць краіну.

Раней лічбы выдаткаў на II Еўрапейскія гульні не агучвалася. Паводле папярэдніх ацэнак, выдаткі на Еўрапейскія гульні могуць перавысіць 150 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0