БелТА

БелТА

У другі дзень спаборніцтваў на Еўрапейскіх гульнях беларусы заваявалі шэсць залатых медалёў, у тым ліку ў лёгкай атлетыцы. Золата ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі выйграла Эльвіра Герман, у скачках у вышыню Максім Недасекаў, а Таццяна Халадовіч у кіданні кап'я.

Заваявалі два залатыя медалі гімнасткі. Каманда ў складзе Настассі Рыбаковай, Арыны Цыцылінай, Карыны Ярмоленка, Ганны Швайбы і Ганны Гайдукевіч за кампазіцыю з абручамі і булавамі набрала 26,450 бала. Таксама беларускі выйгралі золата ў шматбор'і. Іх трэнер Ірына Ляпарская сказала, што гэта добры задзел на Алімпіяду ў Токіа, у нас нараджаецца дрым-цім.

Заваявала золата самбістка Вера Гарэлікава (катэгорыя да 60 кг).

Пасля двух дзён на рахунку беларусаў 34 медалі (10 залатых, 9 срэбраных і 15 бронзавых), у Расіі — 39 медалёў (19+10+10), на трэцяе месца выйшла Украіна — 17 (5+6+6)

1 Расія 19 10 10 39
2 Беларусь 10 9 15 34
3 Украіна 5 6 6 17
4 Грузія 5 3 8 16
5 Італія 4 3 3 10
6 Бельгія 3 1 1 5
7 Францыя 3 0 2 5
8 Ізраіль 2 2 0 4
9 Балгарыя 1 4 4 9
10 Нідэрланды 1 4 1 6

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?