Спявак Валерый Меладзэ пракаментаваў у сваім інстаграме антырасійскія пратэсты ў Грузіі

Меладзэ 23 чэрвеня - у дзень яго нараджэння - пажадаў усім любові, міру і разважлівасці. Ён падкрэсліў, што адмовіўся ад бурных святкаванняў, «тым больш на фоне падзей у Грузіі». Спявак адзначыў, што «ў адзін дзень спынілася авіязносіны паміж Расіяй і Грузіяй».

«Брацкія адносіны, якія будаваліся доўгія стагоддзі не разбурыць ў адзін дзень. Палітычныя амбіцыі ставяцца вышэй здаровага сэнсу, павагі і любові. Усё пройдзе, пройдзе і гэта … але і жыццё праходзіць!» — напісаў Меладзэ.

Цікава, што суправадзіў допіс спявак фотаздымкам у грузінскім нацыянальным касцюме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?