Некалькі соцень удзельнікаў мітынгу, які праходзіў каля парламента Грузіі ўвечары 22 чэрвеня, правялі акцыю, прайшоўшы шэсцем па праспекце Руставелі, паведамляе выданне «Навіны-Грузія».

Дэманстранты неслі ў руках вялікія расцяжкі: «Свабоду затрыманым», «Патрабуем прапарцыйных выбараў» і «Гахара, сыходзь». Шэсце завяршылася каля офіса кіруючай партыі «Грузінская мара».

Падчас шэсця ўдзельнікаў суправаджалі паліцэйскія, ля офісу іх чакаў спецназ. Дэманстранты крычалі «Мір!» і «Гахарыя (кіраўнік МУС), сыходзь». Пра затрыманні не паведамлялася.

Сёння вечарам таксама плануецца акцыя пратэсту

Мітынгі ля парламента Грузіі ідуць трэці дзень. Пратэсты пачаліся пасля таго, як у парламенце выступіў дэпутат Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў. Ён заняў крэсла спікера.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?