Пісьменніца Джоха Альхартхі з Амана стала лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі 2019 года за свой раман «Нябесныя целы», які распавядае пра жыццё трох сясцёр з аманскай вёскі.
Альхартхі стала першым Букераўскай лаўрэатам, які піша на арабскай мове, адзначае The Guardian. Узнагароду ў памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў яна падзеліць з перакладчыцай кнігі на англійскую Мэрылін Бут.
Міжнародная Букераўская прэмія ўручаецца з 2005 года. Папярэднімі лаўрэатамі ўзнагароды сталі Ісмаіл Кадарэ, Чынуа Ачэбе, Эліс Манро, Філіп Рот, Лідзія Дэвіс і Ласла Краснахаркаі.
0
0
0
0
0
0