HBO паказаў апошні эпізод 8-га сезона серыяла «Гульня тронаў», які пабіў не адзін рэкорд па кошце і папулярнасці, піша РБК.

Серыял, зняты па замове амерыканскага HBO, заснаваны на цыкле раманаў «Песня Лёду і Полымя» Джорджа Марціна. Прэм'ера першага сезона (увесь серыял складаецца з васьмі сезонаў) адбылася 17 красавіка 2011 года. Прэм'ера апошняга - восьмага — 14 красавіка 2019 года.

Колькі «Гульня тронаў» прынесла HBO, афіцыйна не раскрываецца, неафіцыйна — прыкладна $1 млрд у год. Выручка тэлеканала у 2018 годзе склала $3,6 млрд.

За восем гадоў, што выходзіць серыял, ён не раз ставіў рэкорды. Ужо да 2014 года ён абагнаў па папулярнасці іншы хіт HBO «Клан Сапрана». Максімальны рэйтынг пакуль (да апублікавання афіцыйных лічбаў па аўдыторыі апошняга эпізоду) каля пятага эпізоду фінальнага сезона серыяла -яго глядзелі 18,4 млн гледачоў (на лінейных платформах HBO, HBO Go і HBO Now), і гэта ўжо рэкорд для ўсяго кабельнага ТБ у ЗША.

Віктар Марціновіч: Восем гадоў нам расказвалі бязлітасную казку пра ўладу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0