Паводле паведамлення на сайце Еўрабачання, цырымонія ўзнагароджання прэміяй Марсэля Безенсона прайшла ў Тэль-Авіве перад фіналам песеннага конкурсу.
Прэмія заснавальніка песеннага конкурсу Марсэля Безенсона ўручаецца штогод, пачынаючы з 2002 года, і складаецца з трох узнагарод: прыза кампазітараў, прыза за артыстызм і прыза «выбар прэсы». Адпаведна, пераможцаў выбіраюць кампазітары, каментатары і акрэдытаваныя прадстаўнікі СМІ, адзначае 112.ua.
Прыз прэсы быў прысуджаны прадстаўніку Нідэрландаў Дункану Лоўрэнсу, які на конкурсе выступіў з песняй «Arcade». Нагадаем, ён стаў пераможцам Еўрабачання-2019.
Прыза за артыстызм (вызначаюць каментатары) удастоена спявачка з Аўстраліі Кейт Мілер-Хайдке, якая прадставіла кампазіцыю «Zero Gravity» з незвычайнымі спецэфектамі.
Прыз кампазітараў прысуджаны прадстаўніку Італіі Мамуду (разам з Дардустам і Чарлі Чарльзам). Ён выступіў з песняй «Soldi».