Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) пацвердзіў выданню Eurovoix, што беларускае журы адхілілі з фіналу Еўрабачання.

Гэта звязана з тым, што сябры журы з Беларусі ў інтэрв'ю Tut.by раскрылі, за каго яны прагаласавалі падчас першага паўфіналу конкурсу ў аўторак. Гэта супярэчыць правілам Еўрабачання, якія прадугледжваюць, што вынікі паўфіналаў не могуць быць апублікаваныя да заканчэння гранд-фіналу.

У фінале Беларусь усё адно будзе галасаваць, аднак пры размеркаванні балаў будуць улічвацца толькі галасы тэлегледачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0