У чацвер, 16 мая ў Тэль-Авіве адбыўся другі паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу Еўрабачанне 2019.

Па выніках другога этапа конкурсу вызначыліся ўсе ўдзельнікі фіналу, які пройдзе ў гэтую суботу, 18 мая. У прыватнасці, па выніках галасавання ў гранд-фінал Еўрабачання 2019 прайшлі 10 краін: Паўночная Македонія, Нідэрланды, Албанія, Швецыя, Расія, Азербайджан, Данія, Нарвегія, Швейцарыя і Мальта.

Нагадаем, што падчас першага паўфіналу таксама вызначылася дзясятка фіналістаў.

  1. Грэцыя: Кацярына Дуска — Better Love
  2. Беларусь: Зена — Like It
  3. Сербія: Невена Божавіч — Круна
  4. Кіпр: Тамта — Replay
  5. Эстонія: Віктар Крон — Storm
  6. Чэхія: Lake Malawi — Friend of a Friend
  7. Аўстралія: Кейт Мілер-Хайдке — Zero Gravity
  8. Ісландыя: Hatari — Hatrið mun sig
  9. Сан-Марына: Серхат — Say Na Na N
  10. Славенія: Зала Краль і Гашпер Шантл — Sebi

Акрамя таго, у фінале да пераможцаў першага і другога паўфіналаў далучыцца ўдзельнік з краіны, якая прымае конкурс — Ізраіля, а таксама ўдзельнікі, якія прадстаўляюць краіны Вялікай пяцёркі, якія штогод аўтаматычна праходзяць у заключны этап конкурсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0