Падчас прэзентацыі ў Мінску новага трэка Леры Яскевіч і новага гатунку мядовага піва «Аліварыі» Karol Jan Hello Honey усім ахвотным прапанавалі ўдачарыць пчалу. І нават даць ёй імя, прозвішча і імя па бацьку. Сёння гэта можна зрабіць анлайн на сайце karolyoung.by.

20 мая, калі на планеце адзначаюць Сусветны дзень пчол, пчальнік у Цэнтральным батанічным садзе стане на адзін рой больш. Драўляны домік з надпісам Hello Honey прыме першых жыхароў: некалькі тысяч карысных насякомых. Колькі іх будзе, залежыць ад таго, як шмат ахвотных пагодзіцца на «ўдачарэнне». Кожны прыёмны маці ці бацька атрымае маральнае задавальненне і «пасведчанне аб нараджэнні».

Сусветны дзень пчол ААН прапанавалі адзначаць усяго тры гады таму. Прычынай стала катастрафічнае падзенне папуляцыі насякомых: у Еўропе колькасць пчальнікоў скарацілася на 30% літаральна за некалькі гадоў. Між тым, яны граюць важную ролю пры апыленні раслін. Калі мы хочам захаваць планету квітнеючай, то без пчол — нікуды.

Зараз у еўрапейскіх сталіцах ставяць вуллі нават у цэнтры горада. Напрыклад, пчолы з мінулага года афіцыйна жывуць на даху берлінскага сабора і прыносяць мёд з навакольных кветнікаў. У Цэнтральным батанічным садзе таксама ёсць свая пасека. «Аліварыя» разам з аматарамі мёду і новага гатунку Karol Jan Hello Honey вырашылі зрабіць нешта карыснае ў дзень пчол і заклікаюць клапаціцца пра тых, каго прыручылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0