Міністэрства транспарту ЗША вырашыла прыпыніць усе пералёты паміж гэтай краінай і Венесуэлай, паведамляе Reuters. Рашэнне прынялі па просьбе Міністэрства ўнутранай бяспекі.
Міністэрства адзначыла, што сітуацыя ў Венесуэле стварае пагрозу для бяспекі пасажыраў, самалётаў і экіпажа.
Часовая забарона закране як пасажырскія, так і грузавыя пералёты.





