Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Лежнеўка пенсіянерка выйшла з дому і прапала, паступіла ў міліцыю на майскіх выходных. Кіналагічны нарад групы затрымання са службовым сабакам па мянушцы Багіра выехаў на месца здарэння.

Як высветлілася, жанчына прыехала пагасціць да роднага брата. Прыкладна а восьмай гадзіне вечара яна выйшла з дому і сышла ў невядомым кірунку. Як толькі мужчына зразумеў, што сястра знікла, адразу ж звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Праваахоўнікі ўдакладнілі прыметы жанчыны. Кінолаг папрасіў яе асабістыя рэчы і паставіў на след Багіру. Сабака павёў міліцыянераў у бок суседняй вёскі. Праз чатыры з паловай кіламетры ў пачатку другой гадзіны ночы сабака знайшоў жанчыну. На службовым аўтамабілі яе даставілі дадому да брата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?