Лідар гурта Океан Ельзи Святаслаў Вакарчук у чацвер, 15 мая абвесціць пра стварэнне палітычнай партыі Голас, паведамляе Українська правда са спасылкай на крыніцы.

Сам Вакарчук апублікаваў у Facebook анонс мерапрыемства, «каб пачуць разам са мной новы голас». Аднак, аб стварэнні палітычнай сілы ён не заявіў.

«Сябры, прыходзьце заўтра на назіральную пляцоўку каля музея гісторыі Украіны, каб пачуць разам са мной новы голас», — напісаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0