14 мая міліцыя нечакана з'явілася ў кафэ, дзе сабралася група мужчын — лідараў крымінальнага асяроддзя, паведамляе МУС.
У кафэ праходзіла сходка з удзелам так званага злодзея ў законе Аляксандра Кушнярова (па мянушцы Саша Кушнер) і яго «сматрачых» у рэгіёнах.
На сустрэчы абмяркоўваліся працэсы, якія адбываюцца ў крымінальных колах краіны ў сувязі з прызначэннем новага «сматрачага» за Беларуссю.
Папярэдняга «сматрачага» за Беларуссю затрымалі 4 мая ў Магілёве, калі 39-гадовы крымінальны аўтарытэт па мянушцы Шульц разам са змоўшчыкам куплялі метадон. У машыне ў яго да таго ж знайшлі прадметы, падобныя на ручны кулямёт Калашнікава, 15 патронаў да яго, пнеўматычны пісталет і паляўнічы нож.
Гэта ўжо чацвёртая крымінальная сходка з пачатку года, раней сустрэчы спынялі ў Лідзе, Бабруйску і Полацкім раёне.





