Улады Сан-Францыска забаранілі паліцыі і іншым ведамствам выкарыстоўваць сістэмы распазнання твараў у горадзе, паведамляе The New York Times.

Пастанова гарадской рады забараняе выкарыстоўваць як саму тэхналогію, так і інфармацыю, атрыманую са знешніх сістэм, якія выкарыстоўваюць тэхналогію. Пры гэтым забарона не паўплывае на сістэмы распазнання твараў, якія выкарыстоўваюць прыватныя кампаніі.

Гарадскія ведамствы абавязаны атрымаць адабрэнне, перш чым набываць новыя тэхнічныя сродкі назірання. Ім дазволілі працягваць выкарыстоўваць абсталяванне, якое ў іх ужо ёсць, уключаючы паліцэйскія камеры і счытвальнік нумарных знакаў.

Cан-Францыска стаў першым амерыканскім горадам, дзе вырашылі адмовіцца ад тэхналогіі, якую выкарыстоўвае паліцыя для пошуку падазраваных.

Арганізацыі, якія выступаюць за грамадзянскія свабоды, асцерагаюцца, што ўрад можа злоўжываць тэхналогіяй і весці татальнае сачэнне за грамадзянамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0