«Наша Ніва» паведамляла пра абсурдную сітуацыю, якая склалася ў Слоніме: да Дня беларускага пісьменства там рыхтавалі графіці, якое збіраліся аформіць па-руску. 

«Чаму ў Слоніме графіці да Дня беларускага пісьменства робяць па-руску?!» ФОТАФАКТ

Як стала вядома «Нашай Ніве», надпіс аформяць усё ж па-беларуску. 

Нагодай стала абурэнне людзей, пра гэта нам паведамілі ва ўпраўленні ідэалогіі Слонімскага райвыканкама. 

«Пераробім, бо гэта ўсё ж Дзень беларускага пісьменства. Мы вырашылі прыслухацца да людзей — чыталі водгукі ў сацыяльных сетках, маніторылі», — патлумачыла намесніца начальніка ўпраўлення ідэалогіі Слонімскага райвыканкама Наталля Ганчарук. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?