Аварыя адбылася на трасе М1 ў Смалявіцкім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, фура ўрэзалася ў самазвал, які прыкрываў дарожных рабочых.
Ад удара самазвал развярнуўся, з кабіны выпаў кіроўца. Ён загінуў.
Яшчэ адзін дарожны рабочы атрымаў траўмы.
У сувязі з аварыяй рух усіх транспартных сродкаў у напрамку Расіі ўскладнены.





