У Гродне расследуецца крымінальная справа па абвінавачванні Алены Замарухавай, якая працавала галоўным спецыялістам па крэдытаванні фізічных асоб філіяла аднаго з банкаў Слоніма.
З сакавіка 2014 па кастрычнік 2018 года жанчына шляхам падману, пад падставай пазыкі грашовых сродкаў і выплаты працэнтаў за карыстанне грашовымі сродкамі, а таксама iншымi падставамі, завалодала грашыма жыхароў Слоніма.
Па дадзеных следства, яна завалодала грашыма звыш 20 жыхароў Слоніма, а таксама Брэсцкай і Магілёўскай абласцей: шкода ацэньваецца ў 370 тысяч рублёў, паведамляе СК.
Следчыя шукаюць пацярпелых у выніку дзеянняў Алены Замарухавай.





