Экс-кіраўнік Канстытуцыйнага суда Украіны Станіслаў Шаўчук пракаментаваў сваё адхіленне ад пасады старшыні суда. Ён заявіў, што гаворка ідзе пра антыканстытуцыйны пераварот, за якім стаіць Пятро Парашэнка.

«Сёння адбыўся антыканстытуцыйны пераварот у Канстытуцыйным Судзе Украіны і захоп дзяржаўнай улады з боку асоб, якія займалі пасады суддзяў Канстытуцыйнага Суда Украіны», — напісаў Шаўчук на сваёй старонцы ў Facebook.

Суддзя лічыць, што яго калегі «здзейснілі цяжкае крымінальнае злачынства, звязанае са звяржэннем канстытуцыйнага ладу».

Пры гэтым, на думку Шаўчука, «пераварот адбыўся ў спешцы, з грубымі і абуральнымі парушэннямі».

«Безумоўна, што за гэтым злачынствам стаіць Парашэнка, які атрымаў найбольшую выгаду і прыкладае ўсе намаганні для ўтрымання ўлады шляхам захавання кантролю над галоўнымі дзяржаўнымі інстытутамі», — напісаў экс-кіраўнік КС.

Шаўчук дадаў, што «не збіраецца здавацца» і звернецца ў суд і да праваахоўных органаў.

Пасля перамогі на выбарах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з'явіліся чуткі аб магчымым зрыве яго інаўгурацыі з-за датэрміновага звальнення Шаўчука з пасады кіраўніка КС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0