Тэмы гендара і ЛГБТ-супольнасцяў навязаныя Захадам, заявіў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній падчас візіту ў Марыупаль.
«Агулам мы — царква — не прымаем тых рэчаў, якія навязваюцца нам з Захаду», — сказаў ён, пішуць Новости Донбасса.
Паводле слоў мітрапаліта, царква грунтуецца на «святых канонах і святым пісанні».
«І калі існуе грэх, то яго трэба выпраўляць. Царква ніколі не ўспрыме тое, што з'яўляецца грахом. Гэта не тая з'ява, якую трэба прапагандаваць у грамадстве», — сказаў ён.
Кіраўнік ПЦУ таксама сказаў, што лічыць гендарную ідэалогію і тэмы ЛГБТ прапагандай Захаду.
0
0
0
0
0
0