Як і ў папярэдніх працах калектыву, у відэа поўна разваг і алегорый, якія разгадваць гледачам давядзецца самастойна.
— Для мяне «Каалы» — гэта роздум аб імавернай магчымасці чалавека забяспечыць сабе бясконцае жыццё пры дапамозе тэхналогій у эру татальнага касмічнага і лічбавага прагрэсу. Калі жыццё не абмежавана часам, да яго выпрацоўваецца талерантнасць, заканчваюцца ўражанні, заціхае музыка ў галаве, бо ўсё ўжо праслухана і даўно заўважана, — так прадстаўляе песні і відэа Сяргей Міхалок.
Герой - пажылы няшчасны чалавек, народжаны ў другой палове 20-га ст., адпраўляецца за порцыяй задавальнення ад мінулага, наборам зачэпак за жыццё з яе пахамі і сюжэтамі.





