Мужчыны ў Жлобінскім раёне адціскалі дзверы сховішча аўтамабільным дамкратам і кралі мяшкі камбікорму праз шчыліну. Так працягвалася даволі доўга, пакуль у пачатку красавіка накладка навяснога замка не зламалася ад напружання, піша ndsmi.by.

Вяскоўцы вырашылі замесці сляды, з'ездзілі за зварачным апаратам і ліквідавалі паломку.

Сляды «рамонту» заўважыў кладаўшчык, кіраўніцтва выклікала міліцыю і вельмі хутка падазраваных затрымалі. Цяпер ім пагражае пакаранне да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0