У судзе Цэнтральнага раёна агалошаны прысуд па справе Уладзіслава Брыштэля: ён прызнаны вінаватым у распаўсюдзе асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў і прысуджаны да дзевяці гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці, піша Tut.by.

Нагадаем, саўладальнік мінскіх бараў Улад Брыштэль быў затрыманы пры спробе схаваць дозу з наркотыкам. Гэта была 28-я закладка, аб папярэдніх ён адразу ж паведаміў праваахоўнікам. Да спажыўцоў забароненае рэчыва не дайшла.

Уладзіславу Брыштэл. было прад'яўленае абвінавачванне ў незаконным абароце асабліва небяспечнага псіхатропу ў буйным памеры (ч. 3 арт. 328 КК), санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Мужчына ў зробленым раскаяўся, разлічваў, што суд прызначыць яму пакаранне ніжэй за мінімальнае. Пракурор, нагадаем, патрабаваў 10 гадоў пазбаўлення волі.

У судзе Улад Брыштэль прызнаўся, што з 12 гадоў ужываў наркотыкі. Паводле яго слоў, пайсці на злачынства яго вымусілі цяжкія сямейныя абставіны: у 2013 годзе нарадзілася дачка, у якой сур'ёзныя праблемы са здароўем, грошы былі патрэбныя на лячэнне, бізнэс на той момант не прыносіў патрэбных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?