Міністэрства культуры Расіі абвясціла адкрыты конкурс на аказанне паслуг па арганізацыі і правядзенні 21 мерапрыемства духоўнага характару ў Беларусі з нагоды Дзён Расіі. Багаслоўская канферэнцыя, духоўныя кінапаказы і выступленне царкоўнага хору, як сцвярджае ведамства, дапамогуць узаемавыгаднаму супрацоўніцтва паміж краінамі СНД, паведамляюць Адкрытыя медыі.

Пачатковы кошт кантракту — 22 млн рублёў (340 тысяч даляраЎ). Па яго ўмовах, мерапрыемствы павінны прайсці да 20 снежня 2019 года. Ва ўсіх іх абавязкова прымуць удзел прадстаўнікі Рускай праваслаўнай царквы і паломніцкіх цэнтраў, а таксама расійскія дзеячы культуры. Размяшчаць іх будуць у беларускіх гатэлях катэгорыі 3 і 4 зоркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0