«Паглядзеў «Братэрства» Лунгіна — выдатнае выказванне не толькі пра вайну ў Афганістане, але і пра позні СССР», — піша пісьменнік Віктар Марціновіч.

«Байцы, што прадаюць «духам» АГСы, з якіх будуць пазней іх жа знішчаць — і толькі для таго, каб накапіць на двухкасетны «мафон», гэта моцна, хаця ўжо і знаёма па «Цынкавых хлопчыках» Алексіевіч. Але пасля фільма ў галаве стрэмкай засеў адзін вобраз: «Грэк», які ўдзень застрэліў 14-ці гадовага хлапца, а ў вечар прывалокся ў частку, выпіў пляшку гарэлкі, уставіў у вушы «Усё ідзе па плане» на трафейным плэеры і пайшоў танчыць па мінным полі, пад засцерагальныя воклічы таварышаў. Ёсць у гэтым данс макабры нешта вельмі сучаснае, нешта пра цяперашнія гадскія войны, усе гэтыя Данбасы і Сірыі. Танец п'янага камандзіра з Летавым у вушах на мінным полі — гэта і пра адчай, і пра смеласць, і пра жаданне памерці, каб не памятаць. Самая моцная рэпліка «Братэрства» належыць афіцэру, што страціў сына-пілота Су-25: «Не трэба пачынаць войнаў, калі не ўпэўнены, што можаш перамагчы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?