У выдавецтве «Время» выйшла кніга беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». Акрамя некалькіх пісьменніцкіх прэмій, Альгерд Бахарэвіч ужо атрымаў за «Сабак Еўропы» адну зусім незвычайную ўзнагароду - спецыяльна для яго заснаваную чытацкую прэмію, якую ўдзячныя прыхільнікі ўручылі яму за тое, што ён «падняў сучасную беларускую літаратуру на зусім новы ўзровень».
Пераклаў, а дакладней перастварыў раман па-руску сам аўтар. У кнізе — мудрагелісты вузел з шасці гісторый. Тут уступаюць у дзіўныя алхімічныя рэакцыі гарады і мовы, людзі і сюжэты, вершы і траўмы, абрыўкі цытат і выдуманых успамінаў.
«Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча - раман аб чалавечай і нацыянальнай адзіноце, аб ілюзіях - пра дзяржаву, якой не трэба мінулае і якая ўпэўненая, што ў яе сілах адмяніць будучыню; пра дыктатуру слова, ускраіну імперыі і яе еўрапейскую тугу.
Выдавецтва «Время» намінуе раман «Сабакі Еўропы» на прэмію «Вялікая кніга».
Набыць гэтае ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648





