41 нацыянальная дэлегацыя пайшла па аранжавай дарожцы, размешчанай на плошчы каля тэатра Габіма ў цэнтры Тэль-Авіва.
Зіна Купрыяновіч, eurovision.tv
Беларуская ўдзельніца Zena (Зіна Купрыяновіч) выступіць 14 мая (аўторак) у першым паўфінале. У фінал патрапяць 10 лепшых выканаўцаў.
Другі паўфінал - у чацвер. Фінал у суботу.
Гэта нумар беларускі.
Год таму ў Лісабоне прадстаўнік Беларусі Alekseev у фінал прабіцца не здолеў.





