Каманда абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага размясціла відэапетыцыю, у якой спытала украінцаў, ці ўхваляюць яны дзейнасць Вярхоўнай Рады. Відэаролік размешчаны на афіцыйным канале штаба ў YouTube.

Вядучы адзначыў, што ў цяперашні час узровень даверу ўкраінцаў свайму парламенту складае «не больш за 4%».

«Мы з вамі разам ствараем відэапетыцыю прэзідэнту. Калі гэта відэа набярэ больш аднаго мільёна праглядаў, прэзідэнт зверне на яго ўвагу», — сказана ў паведамленні каманды Зяленскага ў Telegram-канале. На момант публікацыі гэтага матэрыялу відэа паглядзелі больш за 212 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0