Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

За шэсць дзён датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах і двух рэфэрэндумах у Літве сваю волю выказалі 10,75% выбаршчыкаў, сведчаць звесткі Галоўнай выбарчай камісіі (ГВК), паведавмляе Delfi.

Усяго ў спісах 2 млн 472 тыс. 405 выбаршчыкаў. На папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах датэрмінова, дома і ў спецыяльных пунктах прагаласавалі 6,02% выбаршчыкаў. Аднак тады галасаванне не на выбарчых участках доўжылася чатыры дні, а ў гэтым годзе - шэсць. 

У бюлетэнях дзевяць кандыдатаў. Асноўная барацьба разгорнецца паміж Інгрыдай Шыманіце, Гітанасам Наўседай і Саўлюс Сквярнялісам.

На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2015 г. датэрмінова прагаласавалі 36,05%, прычым за першыя два дні 10,94%. Таксма варта зазначыць, што ў Беларусі датэрміновае складае пяць дзён, а не шэсць

У Літвы будзе новы прэзідэнт. Сёння там выбары, і ёсць інтрыга, вартая добрага дэтэктыва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0