Усе ведаюць пра Белавежскую, Налібоцкую пушчы. Аднак на паўночным захадзе ад Гродна можна патрапіць у яшчэ адзін унікальны прыродны аб’ект — Аўгустоўскую пушчу. Калісьці гэты лясны масіў прасціраўся ад Гродна да самага мора, але цяпер ад яго застаўся невялікі кавалак, размешчаны на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Беларусі. Беларуская частка лесу знаходзіцца пад аховай дзяржавы — на гэтай тэрыторыі створаны заказнік «Гродзенская пушча».

Праз самае сэрца пушчы праходзіць знакаміты Аўгустоўскі канал, які злучае воды Нёмана і Віслы. Аднак хапае ў пушчы і прыродных рэк ды азёр. На фота — як выглядае травеньскім ранкам Аўгустоўская пушча ў раёне рэчкі Чорная Ганча непадалёк ад Сапоцкіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?