12 мая ў цэнтры Мінска адбудуцца спаборніцтвы па веласпорце «Гран-пры Мінска».
Праезд транспарту па праспекце Незалежнасці і многіх іншых вуліцах будзе закрыты з 9 да 17 гадзін.
У сувязі з гэтым будуць змененыя маршруты грамадскага транспарту. Напрыклад, А100 адправіцца па вуліцы Максіма Багдановіча.
Затое метро будзе хадзіць часцей.





