Ілюстрацыйны здымак. Фота Волі Афіцэравай.
Аляксандр Лукашэнка 11 мая падпісаў указ № 175 «Аб страхаванні».
Важнае новаўвядзенне ў ім датычыцца так званага «еўрапратакола». Ліміт страхавой кампенсацыі пры афармленні аварыі без выкліку ДАІ павялічаны з 400 да 800 еўра.
Гэта спросціць афармленне дарожных здарэнняў для аўтамабілістаў і знізіць нагрузку на ДАІ.
Апроч таго, цяпер рамонт дэталяў рулявога кіравання і тармазной сістэмы пасля аварыі будзе ажыццяўляцца без уліку ступені зносу.
Нарэшце, зніжаныя памеры страхавых тарыфаў для ўладальнікаў электрамабіляў і гібрыдных аўтамабіляў.





