Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна.
Каля 7 гектараў уздоўж Даўгінаўскага тракта на поўначы Мінска выведзены з рэкрэацыйнай зоны. Гэтую тэрыторыю забудуюць шматпавярховікамі і катэджамі.
Адпаведны ўказ №174, які ўносіць змены ў генеральны план Мінска, падпісаў 11 мая Аляксандр Лукашэнка.
Рашэнне тлумачыцца «неабходнасцю забеспячэння горадабудаўнічай завершанасці раёна сядзібнай забудовы ў Мінску ўздоўж Даўгінаўскага тракта на тэрыторыі былой вёскі Цнянка».





