Кандыдат у прэзідэнты Беларусі — 2010 Андрэй Саннікаў (меў найбольшую падтрымку сярод усіх астатніх апазіцыянераў) патлумачыў прычыны сваёй эміграцыі. Палітык сцвярджае, што атрымаў папярэджанне пра магчымую фізічную ліквідацыю.
Пра гэта ён і яго жонка Ірына Халіп расказалі ў інтэрв'ю чэшскаму выданню denikn.cz.
«Гэта было прыкладна праз тыдзень пасля выхаду з турмы. Раптам, пасля чатырох гадзін дня, патэлефанавалі з амбасады ЗША. І яны кажуць: «Спяшайцеся, спяшаецеся, калі ласка, прыходзьце хутка!» Аказалася, што ён хацеў папярэдзіць нас», — патлумачыла Ірына Халіп.
«Яны папярэдзілі мяне, што я быў бы забіты. Тое, што [улады] могуць фізічна ліквідаваць», — удакладніў Андрэй Саннікаў.
Цяпер палітык жыве ў Варшаве, жонка і сын засталіся ў Беларусі.
Першае фота Саннікава пасля вызвалення. Палітык быў затрыманы ўвечары пасля Плошчы-2010. Выйшаў на волю 14 красавіка 2012 года.





