Вярхоўны суд абмяжуе інфармацыю аб працэсе над Сяргеем Раўнейкам, былым памочнікам Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці.

Пра гэта гаворыцца ў адказе, атрыманым парталам Tut.by.

Сяргей Раўнейка.

Сяргей Раўнейка.

«Інфармацыя аб судовым разбіральніцтве па крымінальнай справе ў дачыненні Раўнейка С.В. з'яўляецца інфармацыяй, распаўсюд ці прадстаўленне якой абмежавана ў сілу артыкула 17 Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», — адказаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч.

У гэтым артыкуле гаворка вядзецца пра абмежаванне інфармацыі пра прыватнае жыццё фізічнай асобы, дзяржаўныя сакрэты, камерцыйныя таямніцы і іншае.

Пра затрыманне Сяргея Раўнейкі стала вядома летась. Яго затрымалі пры атрыманні хабару ў памеры $200 тысяч.

Чытайце: «Пад дзясятак аўтамабіляў, пад дзясятак кватэр… Паводзіў сябе як сапраўдны бандыт» — Лукашэнка пра свайго арыштаванага памочніка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?