Каментуючы затрыманне за хабар намесніка сакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына, Аляксандр Лукашэнка расказаў пра раздачу ўчасткаў у Драздах, элітным раёне на ўскрайку Мінска.
Дразды. Фота Сяргея Гудзіліна
Кіраўнік краіны патлумачыў, што падтрымлівае чыноўнікаў, бо яны «ўносяць вялікі ўклад у развіццё краіны», паведамляе БелТА.
«Ад іх залежаць мільярды рублёў. Я кавалак зямлі даю чыноўнікам пабудаваць дом або кватэру, каб ён не краў гэтыя мільярды і яны засталіся ў дзяржавы. І калі ты парушаеш гэты парадак — адказвай на ўсю катушку», — рэзюмаваў Лукашэнка.
Чытайце. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс





