У Віцебску Следчы камітэт завяршыў расследаванне дзіўнай крымінальнай справы.
На працягу 2017—2018 гадоў у дваіх віцебчукоў быў віртуальны раман.
Сярод іншага, 27-гадовая дзяўчына і 29-гадовы хлопец адпраўлялі адзін аднаму фатаграфіі інтымнага зместу, як свае, так і скапіраваныя з інтэрнэту.
Усё было добра, пакуль жанчына не адправіла адзін са здымкаў свайго знаёмага яго сяброўцы.
Даведаўшыся пра гэта, мужчына таксама адправіў порнафота знаёмай трэцім асобам.
Каханыя пасварыліся і звярнуліся ў міліцыю. У выніку крымінальныя справы за распаўсюд парнаграфіі завялі на абаіх. Ім пагражае да 4 гадоў зняволення.





