Аляксандр Лукашэнка пры наведванні Студэнцкай вёскі пракаментаваў затрыманне былога намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына, паведамляе БелТА.
Андрэй Уцюрын.
«Калі б ён у мяне быў па-за падазрэннямі, ён бы да гэтага часу працаваў начальнікам Службы бяспекі [прэзідэнта], — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ужо тады да яго былі пытанні. У мяне былі пэўныя падазрэнні. Яму быў прадстаўлены шанец».
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што Андрэй Уцюрын трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераводу ў Раду бяспекі. «Літаральна праз некалькі месяцаў мне далажылі аб тым, што да яго ёсць пытанні», — адзначыў Лукашэнка.
Былы начальнік службы бяспекі прэзідэнта, намеснік сакратара Рады бяспекі Андрэй Уцюрын быў затрыманы ў сярэдзіне красавіка пры атрыманні хабару памерам $149 тысяч. Яму нібыта заплацілі прадстаўнікі расійскай камерцыйнай структуры за прасоўванне яе інтарэсаў у Беларусі.
Андрэй Уцюрын
Нарадзіўся ў 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002 — Акадэмію МУС Беларусі. Ад 1995 — у службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік Службы аховы ад 2007 года. У 2014—2019 намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі.
Чытайце:
КДБ арыштаваў Андрэя Уцюрына — намесніка старшыні Рады бяспекі, былога начальніка службы аховы Лукашэнкі
Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі
Што азначае, калі кіраўнік Рады бяспекі працуе на замежную структуру?
Што пісаў у твітары сын Андрэя Уцюрына пасля затрымання бацькі
Як выглядае катэдж у Драздах, які належыць арыштаванаму Андрэю Уцюрыну
КДБ не пашкадаваў нават кватэру Уцюрыных, пабудаваную з ільготным крэдытам і аформленую на жонку





