Больш за 100 кг псіхатропу экстазі, які выклікае наймацнейшую псіхалагічную залежнасць, канфіскавалі брэсцкія мытнікі са схованак аўтамабіля расіянкі.
38-гадовая грамадзянка Расіі ехала праз пункт пропуску «Дамачава» на «Крайслеры», у якім былі схаваныя ўпакоўкі з псіхатропамі і наркотыкамі.
Расіянка адправілася на «чырвоны» калідор, прадставіўшы да дэкларавання электрасамакат і кандыцыянер.
Аднак пры аглядзе аўтамабіля мытнікі выявілі ўтоены тавар. У «Крайслеры» былі спецыяльна зробленыя тайнікі, якія адкрываюцца з дапамогай электрамагнітнага замка.
У выніку ў расіянкі сканфіскавалі больш за 100 кілаграмаў экстазі, а таксама гашыш.
Гэта самая буйная партыя псіхатропных рэчываў, выяўленых на мяжы за апошнія 25 гадоў.
Ужыванне экстазі здольна выклікаць наймацнейшую псіхалагічную залежнасць і мае вельмі неспрыяльныя наступствы для здароўя. Пасля ўжывання таблетак адбываецца рэзкае павышэнне фізічнай і мышачнай актыўнасці, з'яўляецца эйфарыя, падчас якой чалавек здольны здзейсніць злачынства.
Расіянка змешчана ў следчы ізалятар. У яе дачыненні заведзеная крымінальная справа. Замежніца можа атрымаць тэрмін да 10 гадоў зняволення.





