Увечары 9 мая ў адной з кватэр па вуліцы Барыкіна ў Гомелі адбыўся пажар.
Пра яго ратавальнікам паведаміла першакласніца, дачка гаспадыні. Яе п'яная маці ў гэты час спала на падлозе і слаба разумела, што адбываецца.
Падтрымаць уцямную размову з дыспетчарам п'яная жанчына так і не здолела.
Як адзначаюць ратавальнікі, хутчэй за ўсё, падзеі развіваліся наступным чынам: у момант здарэння дзяўчынка была ў іншым пакоі і, адчуўшы пах дыму, забегла ў падпаленае памяшканне, разбудзіла спячую маці і выбегла на лесвічную клетку.
Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі школьніца была шпіталізавана з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння».
Полымя было патушана гаспадыняй кватэры да прыбыцця ратавальнікаў. У выніку агнём пашкоджана маёмасць у пакоі на плошчы 1 квадратнага метра. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.





