Зніклая ў Мінску афрыканка знайшлася: усе гэтыя дні ад 8 мая яна бадзялася і спала на вуліцы, паведамілі ў міліцыі.
Дзяўчына з Афрыкі ўпершыню была ў Мінску і наогул у Беларусі. Яна прыехала на запрашэнне мінчука, студэнта адной са сталічных ВНУ. Маладыя людзі пазнаёміліся ў інтэрнэце і некалькі гадоў перапісваліся. А ў пачатку мая хлопец аплаціў ёй падарожжа ў сваю краіну, паведамлялі «Минск-Новости» са спасылкай на міліцыю.
8 мая паміж імі здарыўся канфлікт, і дзяўчына з рэчамі пайшла з дому. Пры гэтым яна размаўляе толькі па-ангельску і пры сабе не мела наяўных грошай.
Знайшлі яе цягам некалькіх гадзін, пасля таго як абвясцілі ў росшук.