Фота новага праекта.

Фота новага праекта.

Як піша часопіс Architects' Journal, будынак памерам 3716 квадратных метраў для Frank Dale & Stepsons узвядуць у індустрыяльным раёне, датаваным 1920-мі гадамі. Там змесціцца офіс кампаніі, шоу-рум і аўтамайстэрня. Чакаецца, што праект скончаць у 2020-м.

Будынак задуманы так, каб палепшыць узровень абслугоўвання кліентаў і дазволіць убачыць, як вінтажныя аўтамабілі Rolls Royces і Bentley аднаўляюцца. Наведнікі будуць перамяшчацца з шоу-рума на першым паверсе праз мост на верхні паверх да абліцаваных празрыстым полікарбанатам памяшканняў аўтамайстэрняў, дзе яны змогуць назіраць за працэсам рэстаўрацыі.

Архітэктурнае бюро Цзывая Со Spheron Architects ужо атрымала дазвол мясцовай улады на будаўніцтва.

Цзывай Со расказаў, што яго натхнілі беларускія будынкі пачатку ХХ стагоддзя ў стылі канструктывізм, якія ён убачыў падчас сваіх паездак у «сінявокую». У папярэдніх інтэрв’ю архітэктар таксама захапляўся талентам Іосіфа Лангбарда, аўтара канструктывісцкага будынка ўрада.

Архітэктар Цзывай Со. Фота Сашы Белавокай.

Архітэктар Цзывай Со. Фота Сашы Белавокай.

На новы праект Цзывая Со, магчыма, натхнілі будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама старой фабрыкі-кухні ў Мінску. Архітэктар падтрымлівае трывалыя сувязі з Беларуссю і ў цяперашні час працуе з Фондам Яўрэйскай спадчыны ў Вялікабрытаніі і сям'ёй Наташы Каплінскі, спрабуючы захаваць Слонімскую сінагогу ХVІІ стагоддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0