Дзяўчына з Афрыкі ўпершыню была ў Мінску і наогул у Беларусі. Яна прыехала на запрашэнне мінчука, студэнта адной са сталічных ВНУ. Маладыя людзі пазнаёміліся ў інтэрнэце і некалькі гадоў перапісваліся. А ў пачатку мая хлопец аплаціў ёй падарожжа ў сваю краіну, паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на міліцыю.

8 мая паміж імі здарыўся канфлікт, і дзяўчына з рэчамі пайшла з дому. Пры гэтым яна размаўляе толькі па-ангельску і пры сабе не мела наяўных грошай.

Яна выйшла з дому на вуліцы Янкі Лучыны, 34 прыкладна а 22.00 і больш не вярнулася.

Прыкметы: на выгляд 25 гадоў, хударлявага целаскладу, рост 160—165 см, валасы чорныя, густыя, кучаравыя. Была апранута: чырвоны джэмпер, чорныя джынсы, паласатыя шкарпэткі, балеткі цёмна-сіняга колеру. Пры сабе мела: дарожны чамадан ружовага колеру, чорную жаночую сумачку, пашпарт, укладыш рэгістрацыі, пасведчанне аб нараджэнні, банкаўскую картку банка Ганы, медыцынскую карту.

Усіх, хто ведае што-небудзь пра знаходжанне дзяўчыны, просяць паведаміць у Ленінскі РУУС Мінска на тэлефоны: (017) 367-62-02, (029) 558-35-55, (044) 55-83-535 альбо 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0