Мужчына займаўся заключэннем дамоваў на закуп камплектуючых матэрыялаў, арганізоўваў іх дастаўку на склад. У аддзел закупак паступала заяўка на неабходныя камплектуючыя, пасля чаго фігурант аналізаваў і рассылаў інфармацыю арганізацыям, якія займаюцца іх пастаўкай. Пасля паступлення прапаноў ад контрагентаў мусіла выбірацца арганізацыя, якая прапаноўвала найменшы кошт.

«У сярэдзіне 2018 гады мужчына пазнаёміўся з мінчуком, які па даверанасці прадстаўляў інтарэсы сваёй жонкі, зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, ад імя якой і ажыццяўлялася пастаўка неабходных матэрыялаў на прадпрыемства. У адзін з дзён начальнік бюро прыехаў дадому да мінчука па камплектуючыя. Той перадаў яму хабар — у якасці падзякі за тое, што быў абраны для пастаўкі. У лістападзе 2018 года сітуацыя паўтарылася, пры гэтым сума ўзнагароджання вырасла», — распавялі ў ГУУС.

Затрымалі начальніка бюро з доказамі злачынства. «Праваахоўнікі атрымалі інфармацыю аб яго намеры атрымаць чарговы хабар. Пасля таго як грошы былі перададзеныя, аператыўнікі затрымалі службовую асобу. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа», — паведамілі ў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?