У Беларусі 10 мая пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы, паведамілі БелТА ў Гідраметцэнтры.

Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу пераважна па ўсходніх і цэнтральных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы.

Вецер пераменных напрамкаў слабы або ўмераны, падчас навальніц парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 12 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да 13-19 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0