Старшыня інгушскага рэгіянальнага аддзялення партыі «Яблык» Руслан Муцольгаў паведаміў baj.by, што інгушскі апазіцыйны блогер і журналіст Ісмаіл Нальгіеў затрыманы ў мінскім аэрапорце пры выездзе з краіны. Сваякі асцерагаюцца, што Нальгіеў будзе перададзены расейскім уладам.

Па словах палітыка, Ісмаіл Нальгіеў — блогер і журналіст, адзін з лідараў пратэстаў у Інгушэціі, які часта сутыкаецца з пераследам па палітычных матывах. Ісмаіл павінен быў вылецець з Мінска ў Еўропу 8 мая, але быў затрыманы на памежным кантролі ў сувязі з тым, што ён нібыта знаходзіцца ў расійскім спісе асоб, якiя адшукваюцца.

Інфармацыю пра гэта Беларускай асацыяцыі журналістаў пацвердзілі ў Мытным камітэце Беларусі.

Увечары 8 мая стала вядома, што з Нальгіевым змог сустрэцца адвакат. Нальгіеў абвінавачаны ў парушэнні Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, але канкрэтная сутнасць абвінавачвання блогеру незразумелая.

10 мая ў Мінску адбудзецца адміністрацыйны працэс над блогерам, які пройдзе ў судзе Кастрычніцкага раёна. Да гэтага часу Нальгіеў будзе знаходзіцца ў ІЧУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0