У шэсці ўзялі ўдзел каля 250 жонак і маці ўкраінскіх воінаў, што загінулі пры абароне Данбаса, а таксама сотні вайскоўцаў, паведамляе агенцтва Укрінфарм. Большасць удзельнікаў неслі ў руках кветкі.
8 мая Украіна адзначае Дзень памяці і прымірэння.
Пры абароне Данбаса загінулі амаль 3000 украінскіх вайскоўцаў.
Баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны ідуць ад 2014 года. Расійскія сілы занялі Крым і ўсходнія раёны Данбаса. З 2015 года іх прасоўванне спынілася, але на лініі судакранання перыядычна адбываюцца перастрэлкі.
0
0
0
0
0
0