Прынц Гары і Меган Маркл назвалі імя свайго сына, які з'явіўся на свет 6 мая. Дзіця будзе насіць імя Арчы Гарысан Маўнтбетэн-Віндзар, паведамляецца ў афіцыйным інстраграме герцага і герцагіні Сасэкскіх.

Сын прынца Гары і Меган Маркл займае сёмае месца ў чарзе на пасад пасля свайго дзеда прынца Чарлза, дзядзькі Уільяма і яго траіх дзяцей, а таксама бацькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0