«Якая можа быць рэакцыя Крамля? Крэмль працягне выдаваць пашпарты тым грамадзянам, якія гэта пажадаюць, якія падпадаюць пад дзеянне прэзідэнцкага ўказу», — падкрэсліў ён.

8 мая прэм'ер Украіны Уладзімір Гройсман заявіў, што Кіеў не будзе прызнаваць расійскіх пашпартоў, выдадзеных жыхарам ЛНР і ДНР. Гэтыя дакументы ён назваў фэйкавымі. «Мы ніколі не прызнаем якога-небудзь грамадзянства, якое выдае краіна-агрэсарка. Ведаеце, як нацысцкая Германія выдавала для тых ці іншых людзей», — сказаў прэм'ер.

Гройсман падкрэсліў, што ўкраінскі пашпарт «ёсць сімвалам свабоды і дэмакратыі». Таксама ён паабяцаў звярнуцца да краін-партнёрак Украіны з просьбай прызнаць гэтыя дакументы несапраўднымі і ў іншых краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?