У суботу 5 мая значная частка расійскіх тэлеграм-каналаў, а таксама расійскіх тэлеграм-каналаў, якія мімікруюць пад «беларускія», пачала ўкідваць інфармацыю аб затрыманнях у шэрагах беларускага Службы бяспекі прэзідэнта і Мінабароны ў сувязі з выкрыццём «змовы сілавікоў» пасля арышту Уцюрына

Гаворка ішла, у прыватнасці, пра затрыманне кіраўніка групы «Альфа» і пра тое, што Віктар Лукашэнка «не з'явіўся на байкерскім злёце, хаця яго чакалі і гэта было запланавана». 

Але, наколькі вядома «Нашай Ніве», ніякага «байкерскага злёту» ўчора ў Мінску не планавалася. Сёлета Віктара Лукашэнку ды іншых беларускіх топ-асоб запрасілі на адкрыццё сезону ў Расію, ён адбудзецца 12 мая. 

«Наша Ніва» папрасіла прэс-сакратарку Аляксандра Лукашэнкі Наталлю Эйсмант пракаментаваць інфармацыю пра затрыманне высокапастаўленых сілавікоў. 

«У адказ на вашае пытанне я магу толькi параiць менш чытаць тыя самыя тэлеграм-каналы i не рабiць iм рэкламы», — адказала яна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?